Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
studentsbloc
Описание
Нашая асноўная мэта - спрыяльныя сацыяльна-эканамічныя умовы для студэнтаў і студэнтак праз баланс паміж магчымасцямі, роўнымі ўмовамі і падтрымкай;
Нашыя патрабаванні:
1. Вяртанне ільготаў для ўсіх студэнтаў і студэнтак;
2. Спыненне роста коштаў за навучанне;
3. Адмена размеркавання і стварэнне цэнтраў кар'еры;
Мы разумеем, што праблемаў нашмат больш, але гэтыя змены маглі б значна падтрымаць і дапамагчы студэнтам і студэнткам у гэтыя цяжкія эканамічныя часы, але далей патрэбны больш глыбокія і кардынальныя рэформы.
Мы бачым і іншыя праблемы: непразрыстыя бюджэты, адсутнасць магчымасці для працы падчас вучобы, платныя адпрацоўкі, карупцыя, нізкія стыпендыі, складаная сістэма атрымання зніжак і інш.
Кампанія ініцыявана Задзіночанням Беларускіх Студэнтаў (ЗБС).